Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


«Сaritas» Гродна запрашае на велікодную выстаўку-кірмаш
25.02.2016 14:36 | адбылося

ІІІ нядзеля Вялікага посту традыцыйна адзначаецца як «Нядзеля Сaritas». 28 лютага з 9.00 да 20.00 у парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбудзецца Велiкодная выстаўка «Сaritas»-2016, на якую запрашаюцца ўсе жадаючыя.

 
Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» запрашае на чарговы кінапрагляд
22.02.2016 17:58 | адбылося

28 лютага ў хрысціянскім кінаклубе «Рэха» адбудзецца паказ 2-й часткі фільма польскага рэжысёра Кшыштафа Кесьлеўскага «Дэкалог». Да прагляду запрашаюцца ўсе жадаючыя.

 
«24 гадзіны для Пана»: праграма аднадзённай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў мінскай архікатэдры
02.03.2016 16:13 | адбылося

4-6 сакавіка ў шэрагу касцёлаў Беларусі будзе праходзіць малітоўная акцыя «24 гадзіны для Пана» — аднадзённая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, прымеркаваная да Года Міласэрнасці.

 
Велікапоснае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе 5 сакавіка (+праграма)
01.03.2016 11:27 | адбылося

5 сакавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца велікапоснае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 
5-6 сакавіка ў магілёўскай катэдры пройдзе чуванне моладзі і 24-гадзінная адарацыя (+праграма)
01.03.2016 13:57 | адбылося

5-6 сакавіка ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава адбудзецца велікапоснае чуванне моладзі і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту на тэму «24 гадзіны для Пана».

 
Гурт «Laudans» прадставіць спектакль у Мінску
26.02.2016 09:57 | адбылося

8 сакавіка ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску хрысціянскі музычны гурт «Laudans» прадставіць спектакль «Трэба спяшацца любіць».

 
Сёстры эўхарысткі з Браслава запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі
23.02.2016 11:13 | адбылося

6-8 сакавіка ў Браславе адбудуцца рэкалекцыі для дзяўчат ад 14 гадоў.

 
Міжканфесійны семінар да 30-годдзя Чарнобыльскай і 5-годдзя Фукусiмскай катастроф запрашае ўдзельнікаў
04.03.2016 14:47 | адбылося

Мiнскi мiжнародны адукацыйны цэнтр імя Й. Рау (пр-т газеты «Правда», 11) запрашае прыняць удзел у мiжканфесiйным семiнары «Жыццё як дар Божы ў эпоху навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi i тэхнічных катастроф. Да 30-годдзя Чарнобыльскай i 5-годдзя Фукусiмскай катастроф». Семінар адбудзецца 9 сакавiка.

 
Рух «Сужэнскія сустрэчы» правядзе Крыжовы шлях для сем’яў
07.03.2016 12:04 | адбылося

Звычайна ў час Вялікага посту рух «Сужэнскія сустрэчы» праводзіць Крыжовы шлях для сем’яў. У гэтым годзе Крыжовы шлях адбудзецца ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены 11 сакавіка пасля святой Імшы на 19.00.

 
Велікапосныя рэкалекцыі онлайн
11.03.2016 10:39 | адбылося

Для вернікаў, якія з-за хваробы ці па іншых сур’ёзных прычынах не могуць прыняць удзел у велікапосных рэкалекцыях у сваіх парафіях, партал Catholic.by прапануе прамыя трансляцыі рэкалекцый з мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ.

 
Сёстры кармэлітанкі запрашаюць моладзь на малітоўную сустрэчу ў Брэст
11.03.2016 10:38 | адбылося

Кармэлітанкі Дзіцятка Езуса з кляштара ў Брэсце запрашаюць моладзь на малітоўныя сустрэчы. Сустрэча, якая запланавана на 12 сакавіка, будзе прысвечана малітве паводле св. Тэрэзы Авільскай.

 
Рух «Focolare» запрашае на сустрэчу-прэзентацыю, прысвечаную памяці сваёй заснавальніцы (абноўлена)
11.03.2016 10:37 | адбылося

Рух «Focolare» запрашае на сустрэчу-прэзентацыю «Мы нясём адзінства ў жыццё», прысвечаную памяці заснавальніцы руху К’яры Любіч. Сустрэча адбудзецца 12 сакавіка ў мінскім моладзевым цэнтры імя святога Яна Боско (вул. Пляханава, 28-1), пачатак у 13.00.

 
Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» запрашае на прагляд фільма «Пакуты Хрыстовы»
10.03.2016 10:17 | адбылося

13 сакавiка хрысціянскі кінаклуб «Рэха» прадставіць у Мінску кiнастужку амерыканскага акцёра і рэжысёра Мэла Гiбсана «Пакуты Хрыстовы».

 
У мінскім Чырвоным касцёле прадставяць беларускамоўную версію фільма «Караль, чалавек, які стаўся Папам»
09.03.2016 14:57 | адбылося

13 cакавіка ў зале тэтра «Зніч» у дольнай частцы мінскага касцёла свв. Сымона і Алены адбудзецца паказ мастацкага фільма пра св. Яна Паўла ІІ — «Караль, чалавек, які стаўся Папам» па-беларуску.

 
Чуванне моладзі адбудзецца ў Полацку
28.02.2016 16:54 | адбылося

12-13 сакавіка ў Полацку адбудзецца малітоўнае чуванне моладзі. Арганізатары сардэчна запрашаюць усіх жадаючых.

 
<< Першая < Папярэдняя 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 Наступная > Апошняя >>

Старонка 38 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.