1 чэрвеня 2012 г. у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбудзецца ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Да ўдзелу ў свяце запрашаюцца дзеці з дыяцэзіі і з усёй Беларусі. Прапануем вашай увазе праграму мерапрыемства.
Праграма ІІ Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці:
09.00 — пачатак абвяшчэння груп
10.30 — урачыстае адкрыццё ІІ Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці (прамовы, выступленне калектыва «Журавушка» Гродзенскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Цізенгаўза)
10.45 — конкурсы, забавы
11.10 — канферэнцыя «Апосталы. Чаму яны нас сёння могуць навучыць?» (кс. Сяргей Ангур TChr)
11.40 — гульні, забавы, навука танцу, супольныя спевы (с. Марлена і парафія св. Францішка Ксаверыя ў Гродне)
12.40 — праграма аб апостальстве (навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне)
13.10 — праца ў групах на тэму «Хачу быць апосталам» (музычная, пластычная, тэатральная, малітоўная, евангелізацыйная групы)
14.00 — абед
15.00 — выступленне супольнасці і Вяночак да Божай Міласэрнасці (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы), кароткае падсумаванне працы ў групах
15.45 — конкурсы, забавы
16.10 — падрыхтоўка да святой Імшы
16.20 — урачыстая Імша пад кіраўніцтвам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча з удзелам новапрэзбітэраў (музычнае аздабленне — парафія Божай Міласэрнасці ў Гродне, падрыхтоўка літургіі слова, працэсія з дарамі — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамовічах, слова да новапрэзбітэраў і пажаданні — парафія Свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі). Новапрэзбітэры ўдзеляць дзецям благаслаўленне. Пасля Імшы — уручэнне ўзнагародаў за ўдзел у конкурсах, урачыстае рассыланне апосталаў Хрыста.
17.30 — канцэрт гурту «Небасхіл» (парафія Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску)
18.30 — падсумаванне ІІ Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці, сюрпрыз
19.00 — заканчэнне свята і ад’езд.
Галоўнымі мэтамі мерапрыемства з’яўляюцца лепшае пазнанне нашага Нябеснага Айца і вучэння Езуса Хрыста, а таксама новыя знаёмствы. Удзельнікі сустрэчы даведаюцца, як стаць сапраўдным апосталам Хрыста і дзяліцца з іншымі сваёй верай.
Улюбёныя дзеці! Прагнем скіраваць да вас запрашэнне да ўдзелу ў ІІ Дыяцэзіяльным дні дзіцяці. Мы рыхтуем для вас дзень прыгожага спаткання з Богам і з вашымі равеснікамі і мноства цудоўных уражанняў, якія, магчыма, на доўгія гады застануцца ў вашай памяці. Калі вы хочаце быць вернымі вучнямі і апосталамі Хрыста — спадзяёмся на ваш прыезд!
Шаноўныя святары, сёстры законныя, катэхеты! Просім вас аб арганізацыі і дапамозе ў прыбыцці на свята дзяцей з вашых парафіяльных супольнасцяў. Таксама заахвочваем вас раскрываць вернікам, асабліва дзецям, важнасць такіх мерапрыемстваў, якія служаць духоўнаму развіццю і фарміраванню чалавечага сумлення.
Умовы ўдзелу:
— узрост ад 7 да 14 гадоў — павінен быць адзін апякун на 10 дзяцей — з сабой мець коўдру і кубак.
Пра ўдзел неабходна паведаміць да 25 мая па тэлефонах:
+375 44 460 61 40 +375 29 784 05 72 e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
Кс. Юрый Марціновіч, адказны за ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці