2014 год быў насычаным на падзеі і здарэнні. Сёлета было шмат юбілеяў, прыпадала шмат гадавін. Вашай увазе прадстаўляем ТОП-12 падзей года, якія па версіі рэдакцыі застануцца ў памяці Касцёла як найбольш адметныя.
1. Пасвячэнні трох новых беларускіх біскупаў Напрыканцы мінулага года прыемная навіна прыйшла з Ватыкана. Папа Францішак прызначыў трох новых біскупаў у Беларусі: кс. Алега Буткевіча біскупам Віцебскай дыяцэзіі, кс. Юрыя Касабуцкага дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, кс. Юзафа Станеўскага дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі. На пачатку 2014 года біскупы намінаты атрымалі біскупскую сакру. Біскуп Алег Буткевіч нарадзіўся ў Браславе. Выпускнік Беларускага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта і Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне перад біскупскім пасвячэннем выконваў абавязкі пробашча парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску. {gallery}top2014/2014-01-sakry-biskupau/butkevich{/gallery}
Біскуп Юрый Касабуцкі паходзіць з Маладзечна. Выпускнік Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі і Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Служыў у войску. Перад атрыманнем біскупскай сакры быў адміністратарам парафіі Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў Мінску, а таксама выконваў абавязкі канцлера курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. {gallery}top2014/2014-01-sakry-biskupau/kasabudskij{/gallery}
Біскуп Юзаф Станеўскі родам з в. Заневічы Гродзенскай вобласці. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне праходзіў вайсковую службу. У далейшым на працягу дзевяці гадоў з’яўляўся рэктарам гродзенскай духоўнай семінарыі, працяглы час таксама адказным за душпастырскую фармацыю маладых святароў у Гродзенскай дыяцэзіі.
{gallery}top2014/2014-01-sakry-biskupau/stanevskij{/gallery} 2. 20-годдзе часопісаў «Дыялог» і «Ave Maria» 20-гадовы юбілей адзначылі сёлета і два знакавыя каталіцкія часопісы Беларусі: культурна-рэлігійны «Дыялог» і каталіцка-рэлігійны «Ave Maria». Калектыў кожнага з часопісаў, працуючы на ніве хрысціянскай журналістыкі, праз свой часопіс імкнецца прынесці Божае слова ў дом кожнага верніка. Віншуем калег яшчэ раз з юбілеем і зычым плёну ў штодзённых справах! {gallery}top2014/ave{/gallery} 3. Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў Спартыўнай падзеі такога маштабу ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі яшчэ не было. Упершыню наша краіна прымала ў сябе чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў. У арганізаваным сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь чэмпіянаце перамаглі палякі, а святары з Беларусі занялі 4-е месца. У спартыўных спаборніцтвах прынялі ўдзел 14 каманд з Беларусі, Аўстрыі,
Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Венгрыі, Казахстана, Польшчы, Партугаліі,
Румыніі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Харватыі і Чарнагорыі.
{gallery}top2014/2014-02-24-27-futbol{/gallery} 4. Каталіцка-праваслаўны форум Значная падзея ў пытанні кансалідацыі хрысціянства ў Еўропе адбылася ў Беларусі ў чэрвені 2014 года — Мінск прымаў у сябе Каталіцка-праваслаўны форум. Раней падобныя форумы праходзілі ў Італіі, Грэцыі і Партугаліі. Да ўдзелу ў форуме былі запрошаны делегаты з 22 краін, у тым ліку больш за 40 каталіцкіх і праваслаўных іерархаў. Ініцыятарамі гэтай буйной сустрэчы сталі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і сённяшні ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. {gallery}top2014/kat-pr-forum{/gallery} 5. Асвячэнне мазаікі ў Назарэце 27 чэрвеня асвячэннем мазаікі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай у Назарэце завяршылася агульнабеларуская пілігрымка на Святую Зямлю. Больш за 300 пілігрымаў прынялі ўдзел ва ўрачыстасці. Сatholic.by вёў адмысловы дзённік пілігрыма з гэтай пілігрымкі. {gallery}top2014/mazaika-b-nazaret{/gallery}
6. Перэгрынацыя крыжа Сусветнага дня моладзі ў Беларусі З 28 чэрвеня па 12 ліпеня ў Беларусі адбывалася перэгрынацыя сімвалаў Сусветнага дня моладзі — крыжа і абраза Маці Божай Salus Populi Romani. Крыж і абраз пабывалі ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі, а таксама на ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе. Амаль 4-метровы крыж быў выраблены ў 1984 годзе і першапачаткова знаходзіўся побач з галоўным алтаром базылікі св. Пятра. Затым Папа Ян Павел II уручыў крыж маладым людзям як сімвал любові Хрыста да чалавецтва. «Насіце яго ва ўсім свеце як знак, як сімвал любові Хрыста да чалавецтва, і абвяшчайце ўсім, што толькі ў смерці і ўваскрасенні Хрыста мы можам знайсці збаўленне і адкупленне», — сказаў тады Папа. З таго часу крыж і абраз Маці Божай пілігрымуюць па ўсім свеце, каб прыбыць у канчатковым выніку ў сталіцу чарговага Сусветнага дня моладзі, якой у 2016 годзе стане Кракаў.
{gallery}top2014/kryz-susv-dzion-moladzi{/gallery} 7. 25-годдзе біскупскай сакры Тадэвуша Кандрусевіча Святкаванне 25-й гадавіны біскупскай сакры Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча прайшло ў дзень імянінаў Мітрапаліта — 28 кастрычніка 2014 года, у свята святых Сымона і Юды, апосталаў. У гэтыя дні з Ватыкана ў Беларусь быў дасланы і адмысловы прывітальны ліст Папы Францішка. Падчас біскупскага служэння ў Беларусі сённяшні Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заснаваў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, спрыяў вяртанню і адкрыццю каля 100 раней зачыненых касцёлаў, выданню «Парадку Імшы» і «Катэхізіса» на беларускай мове, распачаўшы такім чынам справу адраджэння Касцёла ў Беларусі. {gallery}top2014/25sakra{/gallery}
8. Ружанцовы кангрэс У кастрычніку ў Беларусі прыйшоў Ружанцовы кангрэс, які ў межах Года малітвы ініцыявала Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Кангрэс складаўся з чатырох частак у адпаведнасці з часткамі малітвы Ружанца: па адной — у кожнай дыяцэзіі.
{gallery}top2014/ruzh-kangres{/gallery}
9. 100-годдзе кардынала Казіміра Свёнтэка 100 гадоў з дня нараджэння першага ў гісторыі беларускага кардынала адзначалі ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі ў кастрычніку. «Гэта быў чалавек здабыты Хрыстом, які быў вольны змагацца ў добрай барацьбе ажно да канца свайго жыцця», — адзначыў, згадваючы спачылага кардынала Казіміра Свёнтка, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
{gallery}top2014/cardinal{/gallery}
10. 10-годдзе міжнароднага каталіцкага фестываля хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат» Дзясяты раз прайшоў у Беларусі каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлевізійных праграм «Magnificat», на якім сёлета былі паказаны 43 кінастужкі з 16 краін свету. Юбілей кінафестываля супаў з юбілеем і яго стваральніка і кіраўніка: рэжысёр Юрый Гарулёў адсвяткаваў сёлета сваё 70-годдзе. {gallery}top2014/magnificat{/gallery}
11. Заснаванне суполкі вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў у Беларусі 22 кастрычніка ў Бараўлянах было заснавана «Аб’яднанне вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў і інстытутаў кансэкраванага жыцця ў Беларусі». Старшынёй новаўтворанай структуры быў абраны а. Міхаіл Цвячкоўскі MIC. Яго намеснікам і адначасова прадстаўніком ад Пінскай дыяцэзіі абралі с. Паўлу Бобэр MSF. Дарадцам і прадстаўніком ад Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі — а. Андрэя Жылевічм OFMCap, ад Гродзенскай дыяцэзіі — кс. Вітольда Пяцельчыца SChP, ад Віцебскай дыяцэзіі — с. Малгажату Аўгустын ASC. Сакратаром аб’яднання стаў а. Станіслаў Вашкевіч SAC.
{gallery}top2014/mahahi{/gallery} 12. Пачатак Года малітвы ў Беларусі У межах духоўнай падрыхтоўкі да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, згодна з праграмай, устаноўленай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, 2014 год быў аб’яўлены ў Касцёле Беларусі Годам малітвы. Год стаў пачаткам трохгадовага цыклу падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, які будзе адзначацца ў 2017 годзе. 2015 стане Годам навяртання, а 2016 — Годам надзеі. catholic.by
|