Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Не спазніся!»: беларускую моладзь запрасілі на Сусветныя Дні Моладзі ў Кракаў па-беларуску |
Беларусь |
15.12.2015 10:21 |
Ролік «Не спазніся» з заклікам на нацыянальных мовах удзельнікаў Сусветных Дзён Моладзі (СДМ) ў Кракаве-2016 прэзентавала медыяльная група падрыхтоўкі да СДМ. У запісу праекта прыняў удзел і беларус — семінарыст з супольнасці салезіянаў Артур Ляшнеўскі SDB. Як распавёў для Catholic.by беларус, у Кракаве на бягучы момант ён якраз дапамагае ў медыяльнай групе арганізацыйнага камітэту СДМ, і прэзентаваны ролік — адзін з вынікаў гэтай працы. Акрамя беларускай версіі роліка прэзентаваны таксама відэа са словамі на ўкраінскай, рускай, англійскай, польскай, іспанскай, італьянскай, французскай і венгерскай мовах. Таксама па тэме:
(IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.