Падчас урачыстасцяў у Будславе будзе адзначана 25-годдзе адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі |
Беларусь
|
22.03.2016 14:43 |
25 гадоў з моманту адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі
будзе адзначацца падчас сёлетніх урачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай,
якія пройдуць 1-2 ліпеня.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў
Мітрапалітальнай курыі распавёў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. «13 красавіка 1991 года Папа Рымскі Ян Павел ІІ аднавіў структуры Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, усталяваў Мінска-Магілёўскую мітраполію, а таксама тры дыяцэзіі», — адзначыў арцыбіскуп. ![](/2/images/stories/news/2015/12/2/2015-12-22-budslau-02.jpg)
«За гэты час Касцёл у Беларусі рос і ўзмацняўся. Сёння ў нас чатыры дыяцэзіі і восем біскупаў. Наладжана праца новых парафій і пастырствы вернікаў, таксама працуюць каталіцкія СМІ, выдавецтвы», — дадаў іерарх. Паводле слоў арцыпастыра, сёлета ў Касцёле ў Беларусі прыпадае 25-я гадавіна заснавання Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама 25 гадоў біскупскай сакры біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.
У Юбілейны Год Міласэрнасці ў Беларусі ўпершыню пройдзе Эўхарыстычны кангрэс, які адбудзецца 24-26 мая ў Гродне.
Ілья Лапато, фота Віталія Палінеўскага
|