Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Намёт «Сaritas» пад дэвізам «Смак дабрыні» будзе працаваць на ўрачыстасцях у Будславе
Беларусь
29.06.2016 13:51

На сёлетніх урачыстасцях у Будславе будуць прадстаўлены розныя каталіцкія супольнасці, рухі, арганізацыі. Намёт дабрачыннага каталіцкага таварыства «Сaritas» будзе працаваць пад дэвізам «Смак дабрыні». Гэта значыць, што ў намёце можна будзе не толькі даведацца, што добрага «Сaritas» зрабіў за гэты час, але і адчуць на смак, як соладка рабіць дабро.

Спецыяльна для ўдзельнікаў урачыстасцяў будуць падрыхтаваны салодкія «прывітанні з Будслава» і яшчэ больш салодкая цукровая вата.

Акрамя таго, тут можна будзе пачаставацца адмысловай гарбатай, знайсці свечку з лагатыпам Года Міласэрнасці ці проста бутэльку вады.

Знайсці намёт будзе нескладана, таму што ў гэтым годзе ён размесціцца побач з намётам братоў капуцынаў, якія шырока вядомыя сваёй адмысловай кавай, без якой не абыходзіцца ўжо каторы будслаўскі фэст. Акрамя кавы, тут будзе прадстаўлены капуцынскі бальзам і асартымент майстэрні «SACRIS VESTIBUS». Таксама браты раскажуць кожнаму жадаючаму пра жыццё супольнасці і дзейнасць у нашай краіне.

Вольга Лабуць

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.