Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
ІІ Нядзеля Адвэнту — Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае ў адраджэнні Касцёла на Усходзе |
Каляндар |
01.12.2009 15:13 |
У ІІ Нядзелю Адвэнту, 6 снежня 2009 г., па ініцыятыве Канферэнцыі
Каталіцкіх Біскупаў Польшчы ў Касцёле гэтай краіны будзе адзначацца Х
Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе. Епіскапатамі
Беларусі, Украіны і Расіі ІІ Нядзеля Адвэнту абвешчана Днём удзячнасці
тым, хто дапамагае ў адраджэнні Касцёла на Усходзе. «Будзем сведкамі Любові» — так гучыць дэвіз новага душпастырскага года. Апекуном Х Дня малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе абраны св. Мікалай, які адзначаўся дабрадзейнасцю і шчодрасцю, а таксама любоўю да бедных, самотных, церпячых фізічна або духоўна. Быць сведкам Любові азначае наследаваць самога Бога, які на крыжы праз любоў перамог грэх і сатану. Мэта гэтага дня — наданне асаблівай ўвагі Каталіцкаму Касцёлу, які адраджаецца ў краінах Усходняй Еўропы, Расіі і Цэнтральнай Азіі, а таксама падтрымка ўсялякіх ініцыятываў, што прадпрымаюцца на карысць евангелізацыі Усходу. Адным з самых каштоўных дароў Касцёла ў Польшчы для Касцёла на Усходзе з’яўляюцца святары, законнікі і законніцы. Агульная колькасць польскіх місіянераў, якія працуюць у краінах Усходу, складае 1 тысячу 300 асоб: 250 дыяцэзіяльных святароў, 450 законнікаў, больш за 450 законных сясцёр, 23 законныя браты і некалькі дзесяткаў свецкіх. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.