Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
25 сакавіка Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Звеставання Пана
Каляндар
25.03.2010 16:30

Таямніцу Уцелаўлення Божага Сына Касцёл святкуе як асобную ўрачыстасць за дзевяць месяцаў да Божага Нараджэння — 25 сакавіка. Гэта, канешне ж, умоўная дата, таксама як і дата Божага Нараджэння. Ва Усходніх Цэрквах Дабравешчанне адзначалі ўжо ў V стагоддзі. На Захадзе дзень Уцелаўлення Божага Сына пачалі святкаваць падчас Пантыфікату папы Грыгорыя Вялікага ў VІІ стагоддзі.

У падзеі, звязанай з прыходам Хрыста на зямлю, Касцёл бачыць здзяйсненне надзеі Ізраэля. Марыя — гэта ўвасабленне Ерузалема і спадкаемца дадзеных яму абяцанняў, якія спаўняюцца, калі Яна, напоўненая верай, прамаўляе у момант Звеставання словы: «Вось я слуга Пана, няхай мне станецца паводле Яго слова». Дзякуючы Марыі Бог становіцца «Богам з намі» — прадказаным прарокамі Эмануэлем.

У гэты дзень прамаўляючы падчас святочнай літургіі Сімвал веры, усе кленчаць на словы «І ўцелавіўся ад Духа Святога з Дзевы Марыі», каб такім чынам ушанаваць гэтую вялікую Таямніцу.

У апошні час у Касцёле ўзнікла традыцыя здзяйсняць ва ўрачыстасць Звеставання Пана акт духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці. Гэты акт заключаецца ў тым, што чалавек дае абяцанне на працягу дзевяці месяцаў маліцца за адно зачатае дзіця, каб яно змагло з’явіцца на свет, а не стала ахвяраю аборту.

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2010 года >>>

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.