25 сакавіка Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Звеставання Пана |
Каляндар |
25.03.2010 16:30 |
У падзеі, звязанай з прыходам Хрыста на зямлю, Касцёл бачыць здзяйсненне надзеі Ізраэля. Марыя — гэта ўвасабленне Ерузалема і спадкаемца дадзеных яму абяцанняў, якія спаўняюцца, калі Яна, напоўненая верай, прамаўляе у момант Звеставання словы: «Вось я слуга Пана, няхай мне станецца паводле Яго слова». Дзякуючы Марыі Бог становіцца «Богам з намі» — прадказаным прарокамі Эмануэлем. У гэты дзень прамаўляючы падчас святочнай літургіі Сімвал веры, усе кленчаць на словы «І ўцелавіўся ад Духа Святога з Дзевы Марыі», каб такім чынам ушанаваць гэтую вялікую Таямніцу. У апошні час у Касцёле ўзнікла традыцыя здзяйсняць ва ўрачыстасць Звеставання Пана акт духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці. Гэты акт заключаецца ў тым, што чалавек дае абяцанне на працягу дзевяці месяцаў маліцца за адно зачатае дзіця, каб яно змагло з’явіцца на свет, а не стала ахвяраю аборту. |