Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сёння ўспамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў |
Каляндар |
24.01.2011 13:11 |
Сёння, 24 студзеня, успамін свайго нябеснага апекуна адзначаюць журналісты і пісьменнікі. У 1923 г. папа Пій ХІ абвясціў святога Францішка Сальскага апекуном каталіцкай прэсы. З гэтай нагоды калектыў Catholic.by шчыра віншуе сваіх калег і жадае поспехаў у працы! Няхай з Божай дапамогай каталіцкія СМІ ў Беларусі пашыраюцца, становяцца больш разнастайнымі і запатрабаванымі, каб дзякуючы нашай працы ўсё больш людзей пазналі Божую праўду і міласэрнасць. Святы Францішак Сальскі жыў у 1567–1622 гг., быў біскупам Жэневы. Аўтар вядомай кнігі «Філатэя, або шлях да рэлігійнага жыцця». Заахвочваў свецкіх людзей да святасці, а таксама актыўна палемізаваў з кальвіністамі, спрыяючы адраджэнню каталіцтва ў сваёй айчыне. Захавалася каля 2100 яго лістоў, што сваім тэалагічна-аскетычным зместам уяўляюць вялікую каштоўнасць. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.