Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзень св. Вінцэнта дэ Поля
Каляндар
27.09.2011 10:26

27 верасня жыхары Мадагаскара адзначаюць дзень свайго нябеснага апекуна, а сёстры шарыткі — дзень свайго заснавальніка. Усё гэтыя ўспаміны звязаны з імем св. Вінцэнта дэ Поля, святара.

Нарадзіўся будучы святар 24 красавіка 1581 г. у мястэчку Пуі ў французскай Гасконі, якое сёння ў гонар святога называецца Сэн-Вэнсан-дэ-Поль. У 19-гадовым узросце стаў святаром. У 1617 г. святар прысягнуў да канца свайго жыцця служыць бедным і ў тым жа годзе арганізаваў Брацтва міласэрнасці — супольнасць свецкіх сясцёр. Праз тры гады ён заснаваў мужчынскае таварыства служыцеляў бедных, а ў 1625 г. — законную супольнасць Місій, заданнем якой стала падрыхтоўка місій і клопат пра выхаванне духавенства.

У 1633 г. Вінцэнт дэ Поль разам з Луізай дэ Марыяк заснаваў законную супольнасць Дачок міласэрнасці, вядомых пад назваю шарыткі (што азначае «міласэрнасць»). Сёстры з гэтага ордэна нясуць служэнне і ў Беларусі.

Адданы святар, служыцель бедных, апякун сіротаў і хворых арганізоўваў сталоўкі для простага народу, а таксама палявыя шпіталі (лазарэты) падчас крывавых паўстанняў супраць каралеўскай улады, што адбываліся ў краіне ў сярэдзіне XVII ст.

Памёр святар у 1660 г. Кананізаваны ў 1737 г. папам Кліментам XII. Святы лічыцца апекуном дабрачынных арганізацый, а таксама сіротаў, дзіцячых дамоў, зняволеных і Мадагаскара.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.