| 11 жніўня — свята працаўнікоў тэлебачання | 
| Каляндар | 
| 10.08.2012 11:19 | 
| 
 Святая Клара нарадзілася ў Асізі ў 1194 г. (таму часта яе называюць Асізскай). У 18 гадоў вырашыла пакінуць бацькоўскі дом і прыняла з рук св. Францішка (які быў яе сябрам) манаскае адзенне. Разам са сваёй сястрой Агнешкай жыла пры касцёле святога Дам’яна непадалёк ад Асізі, побач з якім праз нейкі час утварыўся невялікі кляштар. Ён стаў першай сядзібаю Ордэна Убогіх Сясцёр (кларысак), статут якога напісаў сам святы Францішак. Памерла ў 1253 г. Праз яе заступніцтва просяць дапамогі пры хваробах вачэй і слепаце. Апякункай тэлебачання і радыё святую абвясціў папа Пій XII у 1956 г. Лічыцца, што незадоўна да смерці святая Клара, будучы прыкутай да ложка і не маючы магчымасці ўдзельнічаць у Імшах, мела здані: на сцяне свайго пакоя выразна бачыла літургію, нібы там быў тэлевізар.  Сёння асаблівае месца сярод каталіцкага тэлебачання займае Ватыканскі тэлецэнтр, заснаваны папам Янам Паўлам ІІ у 1983 г. Характарызуецца ён высокім прафесіяналізмам працаўнікоў і пастаянным укараненнем новых тэхналогій.  У Беларусі не існуе каталіцкага тэлебачання, аднак на дзяржаўных каналах ствараюцца перадачы пра жыццё католікаў. Сёння асноўнымі з іх з’яўляюцца «Вытокі» (Тэлерадыёкампанія «Віцебск»), «Сімвал веры» (Тэлерадыёкампанія «Гродна» і відэастудыя Гродзенскай дыяцэзіі) і «Размовы са святаром» (тэлеканал «Беларусь-2»). | 












 11 жніўня ўспамін сваёй апякункі, св. Клары, адзначаюць працаўнікі тэлебачання. Сёлета спаўняецца таксама 800 гадоў Ордэну Убогіх Сясцёр, заснаванаму святой.
11 жніўня ўспамін сваёй апякункі, св. Клары, адзначаюць працаўнікі тэлебачання. Сёлета спаўняецца таксама 800 гадоў Ордэну Убогіх Сясцёр, заснаванаму святой. для друку
 для друку