Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Касцёл адзначае Сусветны дзень місій
Каляндар
19.10.2012 17:15

Сусветны дзень місій Каталіцкі Касцёл адзначае ў перадапошнюю нядзелю кастрычніка. Сёлета гэта нядзелю 21 кастрычніка. Свята ўстанавіў у 1926 г. папа Пій XI для больш глыбокага разумення місійнай справы і місійных задач.

Па традыцыі на гэты дзень Папа публікуе спецыяльнае пасланне. На думку Святога Айца Бэнэдыкта XVI, сёлета асабліва важна паразважаць аб місійнай дзейнасці Касцёла ў сувязі з 50-годдзем апублікавання Дэкрэта «Ad gentes» Другога Ватыканскага Сабору, адкрыццём Года веры і Сінодам Біскупаў на тэму новай евангелізацыі.

«Мы павінны наследаваць той апостальскі запал, які мелі першыя хрысціянскія супольнасці, маленькія і безабаронныя, але здольныя праз прапаведаванне і сведчанне распаўсюдзіць Евангелле ва ўсім свеце», — адзначыў Папа і нагадаў, што евангелізацыя павінна ахопліваць усе сферы дзейнасці Касцёла, а яго члены — моцна адчуваць заданне прапаведаваць Евангелле, якое было дадзена Хрыстом.

Бэнэдыкт XVI падкрэслівае, што місіянерская дзейнасць «з’яўляецца выражэннем глыбокага адзінства, абмену і любові паміж Касцёламі», а абвяшчэнне Евангелля звязана з дапамогай бліжняму, увагай да бедных, сацыяльнай і міратворчай дзейнасцю.

(ZSh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.