Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Касцёл адзначае ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста
Каляндар
30.05.2013 09:18

30 мая 2013 г. Каталіцкі Касцёл святкуе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Яна адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што ў Вялікі чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі.

Распаўсюджаная назва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста — Божае Цела. У цэлебрацыі гэтай урачыстасці Касцёл складае падзяку Збаўцу за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Ён сам прабывае са сваім народам.

У гэты дзень або ў наступную пасля яго нядзелю адбываецца працэсія, у якой Найсвяцейшы Сакрамэнт з пашанаю нясуць па вуліцах гарадоў і вёсак. У Мінску працэсія Божага Цела праходзіла сёлета 26 мая. Святую Імшу перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Пасля заканчэння літургіі адбылася працэсія, якая завяршылася перад архікатэдрай Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.