2 лютага — Грамніцы, палавіна зіміцы |
Каляндар |
02.02.2016 12:30 |
«Грамніцы — палавіна зіміцы». «На Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы». Гэтыя прыказкі ўласна беларускія, іх ужывалі на беларускіх тэрыторыях як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды: Грамніцы прыпадаюць у католікаў на 2 лютага, а ў праваслаўных — на 15 лютага. «Зіміца» — памяншальна-ласкальнае слова ад «зіма». «Грамніцы» ўтворана ад слова «гром»: у старажытныя часы ў гэты дзень язычнікі ўшаноўвалі бога Перуна, або, як яго яшчэ называлі, Грамаўніка. На Грамніцы часам можна было пачуць першы гром.
«Даволі траскучыя марозы гулялі на прасторы, ціснулі ўсё жывое і нежывое. Прайшлі і Коляды, і Хрышчэнне (тры каралі), і блізка Грамніцы. Хоць і кажуць: «Грамніцы – палавіна зіміцы», але ўжо зіма ідзе к канцу» (Якуб Колас). |