Моладзевай місіі «Чыстае сэрца» — тры гады |
Дабрачыннасць |
12.11.2014 16:59 |
Трэцюю гадавіну свайго заснавання адзначае рэлігійная арганізацыя Моладзевая місія «Чыстае сэрца». Моладзевая місія была створана 11 лістапада 2011 года на дабрачыннай аснове. Яе галоўная мэта — дабрачынная дзейнасць у адпаведнасці з прынцыпамі хрысціянскай міласэрнасці і агульначалавечых каштоўнасцяў. Сярод праектаў «Чыстага сэрца» — парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, лыжная гонка «Старт чыстых сэрцаў», «Стоп-секта» і інш. «Спадзяёмся, што з вашай дапамогай мы зможам і далей актыўна ажыццяўляць дабрачынную і сацыяльную дзейнасць, накіраваную на дапамогу маладому пакаленню, якое апынулася ў складанай жыццёвай сітуацыі. Разам мы зможам больш!» — зазначаюць прадстаўнікі арганізацыі на сваім сайце. (JLS) Падрабязней па тэме: |