Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Кандрусевіч на пасяджэнні Папскай рады «Iustitia et pax» прадставіў успрыманне Кампендыя сацыяльнага вучэння Касцёла беларусамі
Іерархі
03.10.2014 11:38

Успрыманне Кампендыя сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла ў розных краінах свету было прадстаўлена ўдзельнікамі пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax». Пра гэта перадае спецыяльны карэспандэнт Catholic.by у Рыме.

Кампендый сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла перакладзены больш чым на 30 нацыянальных моў і распаўсюджваецца ў розных сферах грамадства. Сітуацыю з Кампендыем у Беларусі прадставіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Беларускі іерарх паведаміў, што спрошчанай версіі Кампендыя ў Беларусі не існуе, аднак выдадзены на беларускай мове Кампендый распаўсюджваўся ў Беларусі не толькі па каталіцкіх парафіях, але і быў перададзены як дар Касцёла ва ўсе раённыя бібліятэкі краіны.

Арцыпастыр зазначыў, што, нягледзячы на шырокае вывучэнне сацыяльнага вучэння Касцёла ў беларускіх семінарыях, тэалагічных каледжах і падчас катэхізацыі, свядомасць людзей у пытаннях сацыяльнага вучэння застаецца яшчэ на нізкім узроўні. Іерарх дадаў, што Кампендый быў прадстаўлены СМІ, але не знайшоў у іх шырокага водгуку.

Удзельнікі пасяджэння сышліся на думцы, што новыя выклікі часу патрабуюць новага дапоўненага выдання Кампендыя: сучасны свет усё больш маніпулюе чалавекам, і чалавек павінен добра ведаць сацыяльнае вучэнне, каб не дазволіць ім маніпуляваць сабою. Таксама была звернута ўвага на неабходнасць новых шляхоў распаўсюджвання сацыяльнага вучэння, у тым ліку і праз універсітэты.

Завяршэннем другога дня пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax» стала святая Імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гаміліі беларускі іерарх ва ўспамін анёлаў-ахоўнікаў нагадаў, што ўсе мы павінны быць анёламі-ахоўнікамі для іншых. У нашым жыцці не павінна паўтарацца гісторыя Каіна, які забіў брата Авеля, сказаўшы Богу, што ён не стораж свайго брата.

Арцыпастыр падкрэсліў, што Папская рада «Iustitia et pax» павінна быць такім анёлам-ахоўнікам, навучаючы людзей праўдам Евангелля, бо там дзе няма справядлівасці, там няма і міру.

 (DN)/ Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію