«Няма большай сілы на зямлі, чым малітва»: Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас начнога чування моладзі |
Іерархі |
14.12.2014 11:44 |
Асаблівую ролю малітвы ў жыцці чалавека падкрэсліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас гаміліі, якую прамовіў да моладзі на начным чуванні ў мінскай архікатэдры 13 снежня. Напачатку святой Імшы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў, што адыходзячы год у духоўнай падрыхтоўцы да юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў прысвечаны малітве. Арцыпастыр падкрэсліў асаблівую ролю малітвы і яе сілу ў духоўным жыцці чалавека. Арцыбіскуп нагадаў моладзі, што менавіта праз малітву яна прыйдзе да духоўнай дасканаласці. «Сёння Езус запрашае нас да малітвы, бо яна дае нам духоўныя сілы, каб мы вытрывалі ў нашым хрысціянскім пакліканні», — сказаў арцыпастыр. «Няма большай сілы на зямлі, чым малітва»
Прыгадваючы святога апостала Паўла, Мітрапаліт назваў хрысціян жаўнерамі Хрыста, якім малітва дапамагае ў змаганні са злым духам: «Чалавек без малітвы — слабы, бо адмаўленне ад малітвы вядзе да духоўнай слабасці». Тэкст гаміліі цалкам >> «Галоўнай сілай малітвы ёсць тое, што яна чыніць не вакол нас, але ў нас саміх. Езус не вучыў апосталаў, як трэба прапаведаваць, але вучыў іх, як трэба маліцца, бо няма большай сілы на зямлі, чым малітва», — дадаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. «Ніхто і нішто не можа замяніць кантакту з Богам»
Іерарх падкрэсліў выключную ролю малітвы ў жыцці хрысціяніна: У моладзевым чуванні, якое прайшло пад дэвізам «Застаньцеся тут і чувайце разам са Мною» (Мц 26, 38), прыняло ўдзел больш за 450 чалавек з розных парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і іншых частак Беларусі. Ілья Лапато |