Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу ў гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа
Іерархі
06.01.2015 22:28

6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне.

У Імшы ўдзельнічаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Мітрапаліт узначаліў Імшу ў гродзенскім пабернардынскім касцёле па запрашэнні пробашча парафіі кс. прэлата Антонія Xанько. Таксама візіт іерарха стаў нагодай для парафіян, каб павіншаваць яго з 25-годдзем біскупскай сакры.

Гэтая парафія стала ўжо чарговай у Гродзенскай дыяцэзіі, у якіх Мітрапаліт адзначае юбілей сакры. З Гроднам ён быў звязаны асаблівым чынам, калі ў 1989 г. быў прызначаны біскупам. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі, у Адэльску, аб яго прызначэнні Апостальскім адміністратарам Мінскай дыяцэзіі было абвешчана таксама на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі – у Гудагаі.

У гаміліі падчас Імшы Мітрапаліт звярнуў увагу, што евангельскія аповеды прадстаўляюць дзве групы людзей, якія першымі прыйшлі ў Бэтлеем прывітаць Езуса: гэта бэтлеемскія пастушкі і Тры Каралі, якіх літургія Касцёла ўзгадвае ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана.

“Тры Каралі даведаліся аб нараджэнні Збаўцы, даследуючы рухі зорак на небе. Новая зорка ім нічога не сказала. Будучы тымі, хто шукаў праўды, яны, напэўна, ведалі Святое Пісанне, хаця і не належалі да Выбранага Народу. Таму натуральна, што яны павінны былі інтэрпрэтаваць з’яўленне новай зоркі паводле яго, каб даведацца, што яна азначае і куды вядзе. Тры Каралі ці Мудрацы былі язычнікамі і абагаўлялі рухі нябесных цел. Таму, даследуючы рух новай зоркі, якая з’явілася на небасхіле, яны ў ёй убачылі Божы знак”, - нагадаў іерарх.

Арцыпастыр падкрэсліў, што гісторыя аб Трох Каралях “нагадвае аб універсальнасці збаўлення ў Езусе Хрысце”; гэта “гісторыя аб’яўлення Бога паганам”, бо “Езус прыйшоў збавіць не толькі Выбраны Народ, але і ўсё чалавецтва”.

“Евангелле дапамагае нам пазнаць тое, што людзі розных станаў і рэлігійных традыцый рознымі спосабамі даведаліся аб нараджэнні Збаўцы. Пастушкі - ад анёлаў, Тры Каралі – дзякуючы новай зорцы, першасвятары і кніжнікі - са Святога Пісання. Як бачна, ёсць шмат шляхоў да пазнання той самай праўды аб нараджэнні Збаўцы”, - патлумачыў арцыбіскуп.

“Хто знайшоў Езуса? Ірад, кніжнікі і першасвятары не знайшлі Яго, хаця ведалі Святое Пісанне. А Тры Каралі, якія не належалі да Выбранага Народу і даверыліся новай зорцы, знайшлі. Чаму? Таму, што кіраўнікі габрэйскага народу, хаця і ведалі аб’яўленую праўды, не жылі паводле яе. Яны ў сваім жыцці не ішлі за святлом Святога Пісання. Тры Каралі, якія на пачатку следавалі толькі за зоркай, потым следавалі ў адпаведнасці з указаннямі Пісання, - дадаў Мітрапаліт. - Мараль гэтай гісторыі ў тым, што поспех у дарозе да Бога знаходзіцца не толькі ў пазнанні праўды, але і ў жыцці ў святле пазнанай праўды”.

Таксама, як заўважыў іерарх, гэтая ўрачыстасць “вучыць нас, што часам язычнікі хутчэй могуць прыйсці да Бога, чым мы, якія ведаем Божы закон, але не жадаем жыць у яго святле”.

“Тры Каралі былі астраномамі і ў новай зорцы ўбачылі Божы знак. Мы таксама павінны ў розных здарэннях сучаснага свету і навуковых дасягненнях бачыць знакі, якія паставяць нас на шлях да Бога. Заўсёды, аднак, гэтыя дасягненні неабходна ўзбагачаць святлом Евангелля, каб дайсці да нашага Бэтлеема і там знайсці Езуса – адзінага Збаўцу свету, знайсці Яго, каб Ягонай праўдай жыць і яе абвяшчаць”, - падкрэсліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.   

Поўны тэкст гаміліі>>>

Напрыканцы Імшы вернікі пабернардынскага касцёла павіншавалі Мітрапаліта з 25-годдзем біскупскай сакры, пажадаўшы, каб арцыпастыр і надалей з вялікай руплівасцю і запалам здзяйсняў Божую волю і служыў Богу, Касцёлу і вернікам, даручаным яму.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію