Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Аляксандр Кашкевіч заахвочвае да малітвы ў 70-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны |
Іерархі |
07.05.2015 13:49 |
У спецыяльным паведамленні ў сувязі з 70-й гадавінай заканчэння Другой сусветнай вайны біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч заахвочвае вернікаў да сумеснай малітвы за «ўсіх, якія загінулі і сталіся ахвярамі гэтай трагічнай вайны, якая забрала жыццё шматлікіх жыхароў нашай зямлі». «У сувязі са святкаваннем мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю заканчэння Другой сусветнай вайны, узнясём нашы малітвы за ўсіх ахвяраў гэтай вайны, будзем асабліва прасіць аб дары трывалага супакою», — заклікае біскуп. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.