Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На Святой Зямлi пачалася Пленарная Асамблея РБКЕ з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
Іерархі
12.09.2015 12:42

11 верасня на Святой Зямлi ў Domus Galileae, на месцы, дзе Езус прамовіў Нагорнае казанне, пачалася чарговая Пленарная Асамблея Рады Бiскупскiх Канферэнцый Еўропы. Беларускі епіскапат на асамблеі прадстаўляе яго старшыня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Асамблея мае асаблiвае i сiмвалiчнае значэнне ў гiсторыi Касцёла. Упершыню пасля так званага Ерузалемскага Сабору, якi адбыўся каля 49 г. у Ерузалеме, на Святой Зямлi сустракаюцца бiскупы са Старога Кантынента. Яны збiраюцца разам у месцы, дзе ўсё распачалося, дзе нарадзiўся, памёр на крыжы i ўваскрос Збаўца свету i адкуль Ён паслаў сваiх вучняў абвяшчаць Добрую Навiну, каб быць з намi да канца часоў.



 

Праграма Пленарнай Асамблеi, у якой прымае ўдзел каля 60 кардыналаў, бiскупаў i экспертаў, вельмi багатая i складаецца з пасяджэнняў, наведванняў святых месцаў і цэлебрацыі там святых Iмшаў, сустрэч з вернiкамi, святарамi, законнiкамi i законнiцамi, дыпламатамi, з Прэзідэнтамi Iзраiля i Палесціны, знаёмства з дабрачыннай працай i г.д.

Удзельнiкi Пленарнай Асамблеi распачалi працы з надзеяй, што гэтая сустрэча ў асаблiвы час гiсторыi Касцёла i свету, пазначаны вельмi трывожнымi выклiкамi i праблемамi, напоўнiць iх новым энтузiязмам, каб занесцi свету Хрыста i Яго збаўчае Евангелле.  



 

Лацiнскi Патрыярх Ерузалема Фуад Туаль выказаў радасць з таго, што пасяджэнне адбываецца на Святой Зямлi, багатай традыцыямi i церпячай з прычын войнаў, тэрарыстычных актаў, мiграцыi i г.д. Патрыярх заклiкаў еўрапейцаў глядзець на мiгрантаў не як на ворагаў, але як на людзей, якiя маюць сваю годнасць дзяцей Божых i апынуліся ў трагiчнай сiтуацыi.

Апостальскi Нунцый у Iзраiлi i Апостальскi дэлегат у Ерузалеме арцыбіскуп Джузэппе Ладзаротто зачытаў прывітанне Папы Францiшка, у якім Пантыфік пажадаў удзельнiкам асамблеі, каб гэты час на Святой Зямлi стаў часам новых натхненняў для адраджэння веры ў Еўропе. Папа таксама заахвоцiў да малiтвы ў iнтэнцыях Сiнода Біскупаў, прысвечанага сям’і.

Ад сябе Апостальскі Нунцый адзначыў неабходнасць малiцца аб мiры на Святой Зямлi.



 

Старшыня Рады Бiскупскiх Канферэнцый Еўропы кардынал Пэтэр Эрдзё адзначыў, што гэты форум еўрапейскiх бiскупаў – не толькi праца, але i пiлiгрымка на Святую Зямлю з мэтай, каб бiскупы былi сапраўднымi рыбакамi людзей у сённяшні цяжкi час, калi вера падвержана многiм выпрабаванням. Касцёл, па словах іерарха, знаходзiцца не ў статычным стане, а ў руху, на дарозе i павiнен змагацца з выпрабаваннямi, якiя ўзнiкаюць на яго шляху. Кардынал заклiкаў памятаць аб хрысцiянах Блiзкага Усходу, якiя моцна церпяць, асаблiва ў наш час. Для гэтага таксама неабходна развiваць пiлiгрымкавы рух з розных краiн Еўропы на Святую Зямлю, каб паказаць нашу салiдарнасць з хрысцiянамi гэтай зямлi. Сцены i муры, якiя iснуюць на Святой Зямлi, не павiнны быць перашкодай для дыялогу i салiдарнасцi.

Прэфект Кангрэгацыi па справах Бiскупаў кардынал Марк Уэлле звярнуў увагу на праблему мiгрантаў, у вырашэннi якой Касцёл павiнен прымаць актыўны ўдзел.

Кардынал падкрэслiў, што нашы хрысцiянскiя традыцыi зыходзяць са Святой Зямлi, тут яны нарадзiлiся, i таму яна нам вельмi дарагая. Касцёл, адзначыў іерарх, нарадзiўся на гэтай зямлi, на Кальварыi, i Кальварыя працягваецца, асаблiва тут, дзе хрысцiяне знаходзяцца ў меншасці. Перад гэтым выклiкам бiскупы Еўропы павiнны здаць экзамен з выпрабавання адзiнства i салiдарнасцi.

Затым быў прыняты пратакол Пленарнай Асамблеi ад 2014 г.



 

Першы дзень працы асамблеi завяршыўся святой Iмшой, якую ўзначалiў кардынал Марк Уэлле. У гамiлii кардынал нагадаў пра падзеі 11 верасня 2001 г., калі здарыліся тэрарыстычныя акты ў ЗША. Нягледзячы на гэта, сказаў высокi госць з Ватыкана, мы павiнны з надзеяй глядзець у будучыню, бо гэта надзея ў Хрысце.

(DN), (AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію