Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак атрымаў у дар трэці том «Літургіі гадзінаў» на беларускай мове |
Іерархі |
20.04.2016 18:41 |
20 красавіка падчас сустрэчы ў Ватыкане Пантыфіка з ліквідатарамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перадаў у дар Святому Айцу першы экземпляр трэцяга томa «Літургіі гадзінаў» на беларускай мове. Пераклад гэтай кнігі быў здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ і выдадзены дзякуючы фінансавай падтрымцы друку Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі. У адказ на пытанне Пантыфіка, ці гэта для яго, Мітрапаліт адказаў, што ў чаканні візіту Папы ў Беларусь трэба і Папу маліцца па-беларуску. (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.