Мітрапаліт Кандрусевіч: Малітва за мір — прыярытэтная ў Каталіцкім Касцёле |
Іерархі |
20.12.2016 16:39 |
кПадчас пасяджэння ў склад праўлення фонду міра былі ўключаны кіраўнікі Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнай Царквы, ісламу і іўдаізму. У сваім выступленні каталіцкі іерарх нагадаў аб тым, што малітва за мір з’яўляецца адной з прыярытэтных у Каталіцкім Касцёле. Так, паводле арцыбіскупа, 1 студзеня будзе праходзіць ужо 50-ты Дзень малітваў аб міры. Каталіцкі іерарх таксама нагадаў аб тым, што недастаткова толькі канферэнцый на тэму міру на розных узроўнях — гэта «толькі гарызантальнае вымярэнне рашэння праблемы, а патрэбна яшчэ і вертыкальнае, а менавіта — малітва, бо, як кажа Хрыстус, без Яго нічога не зможам учыніць». Таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч унёс прапанову правесці ў Мінску міжрэлігійную малітву аб міры. |