Крыжовы шлях ненароджаных дзяцей |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
31.07.2010 17:52 |
Разважанні вернікаў былі пабудаваны ў форме думак дзіцяці, якое яшчэ знаходзіцца ва ўлонні сваёй маці, але ўжо ведае, што не пабачыць гэты свет, бо маці збіраецца рабіць аборт. Так паступова, пераходзячы ад стацыі да стацыі, ўдзельнікі набажэнства нібы перажылі разам з немаўляці яго апошнія хвіліны і змаглі адчуць тую бязмерную прагу да жыцця, якой поўніцца яго маленькае сэрца. «Я ў паўнаце развіцця, усё ўва мне крычыць, таму што я вельмі хачу жыць. Мама, калі б ты только ведала, як моцна я гэтага жадаю, калі б ты толькі хацела мяне ўбачыць, калі б хоць крыху мяне любіла, — тады ты змагла б пачакаць і потым адчуць радасць — маё нараджэнне», — гучалі словы разважанняў. Вернікі ахвяравалі набажэнства Крыжовага шляху за душы ўсіх ненароджаных дзяцей, а таксама за цяжарных жанчын, каб усведамлялі, што вялікі дар жыцця цалкам знаходзіцца ў руках ласкавага Пана. |
Фотарэпартаж |