Івянец. Цікавая статыстыка |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
07.08.2011 16:03 |
115 старонак налічвае адмысловы спеўнік Майстэрні “Адкрый сваё сэрца…”, у якім змешчана 116 песень. Удзельнікі майстэрні выкарысталі 21 музычны інтрумент. Больш за мільён удыхаў і выдыхаў зрабіў кожны удзельнік Музычнай майстэрні ў Івянцы падчас рэпетыцый і выступленняў. Восем чалавек працавалі на кухні, рыхтуючы для ўдзельнікаў майстэрні і сустрэчы сняданне, абед і вячэру. За гэты час было выпіта шэсць банак кавы, скарыстана каля 400 пакецікаў для гарбаты. Было з’едзена палова тоны бульбы, а “на салаты” пайшло да шасцідзесяці кілаграм капусты. Падчас святых Імшаў у Івянцы дапамагалі 20 скаўтаў і скаўтак з трох гарадоў Беларусі. На моладзевай сустрэчы было прамоўлена тры канферэнцыі і зладжана восем круглых сталоў. Было выкарыстана 10 мікрафонаў і тры відэакамеры. 20 пачак скобак было выкарыстана для афармлення сцэны, у тым ліку тры рулоны фальгі. На двух арэлях гушкаліся дзеці падчас работы малітоўнай сустрэчы. Больш за дзесяць тысяч метраў прайшоў за тры дні працы ІІ Усебеларускай сустрэчы моладзі пробашч івянецкага касцёла Міхала Арханёла айцец Лех Баханэк OFM Conv і больш за чатыры дзясяткі кругоў “наездзіла” конь Марта, катаючы жадаючых. Сем чалавек увайшло ў каманду Catholic.by, якая працавала над асвятленнем работы ІІ Усебеларускай сустрэчы моладзі, у тым ліку два каментатара, у выніку чаго было падрыхтавана васямнаццаць матэрыялаў. За тры дні працы фотакарэспандэнт партала Catholic.by зрабіла чатыры тысячы (!) фотаздымкаў. Пс. Сярэднестатыстычны памер нагі ўдзельніцы Музычнай майстэрні 38. Ілья Лапато |
Фотарэпартаж |