У Снове адзначылі парафіяльную ўрачыстасць |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
25.06.2012 13:54 |
24 чэрвеня, ва ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, па традыцыі ўсе сабраліся на парафіяльны фэст. Разам з пробашчам парафіі кс. Андрэем Сіповічам святую Імшу цэлебраваў кс. Адам Самсэль MSF з парафіі ў Клецку, які нагадаў прысутным пра постаць Яна Хрысціцеля і яго ролю ў Божым плане збаўлення свету. Святар падкрэсліў, што адносіны з Богам неабходна заўсёды ставіць на першае месца. Урачыстасць выдалася ўзнёслай і прыгожай. На свята завіталі таксама вернікі з іншых парафій, моладзь з Мінска і іншых гарадоў, якая ўпрыгожвала Імшу шчырым спевам, праслаўляючы Бога. Пасля літургіі адбылася працэсія вакол святыні з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, пасля чаго прысутныя атрымалі благаслаўленне. В. Пазнякевiч |
Фотарэпартаж |