Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вандалы абрабавалі капліцу на Каменнай Горцы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
17.12.2012 17:23
У ноч з суботы на нядзелю (з 15 на 16 снежня) невядомыя абрабавалі капліцу Маці Божай Будслаўскай у Мінску (р-н Каменная Горка). Злодзеі скралі раратнюю свечку, пасхал, а таксама знішчылі адвэнтавую дэкарацыю.

Акрамя свечак невядомыя выкралі мікрафоны, а таксама знішчылі, разбіўшы аб падлогу, гукаўзмацняльныя калонкі ў капліцы. З алтара былі паскіданы абрусы і распылены вогнетушыцель.
 
«Дзякуй Богу, табэрнакулюм яны не чапалі, уцалелі і абразы», — паведаміў карэспандэнту Catholic.by пробашч парафіі кс. Францішак Рудзь.
 
На месцы здарэння працавала аператыўная група міліцыі Фрунзенскага раёна. 
 
Як вядома, капліца Маці Божай Будслаўскай размешчана на ўзгорку, і побач жылых будынкаў няма. У ноч здарэння сітуацыя ўскладнялася дрэнным надвор’ем.
 
(JLS)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.