Са Смаргоні ў Будслаў ідзе Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
04.07.2013 12:34 |
Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў Будслаў, у якой крочыць салезіянская моладзь з Беларусі і Расіі, вырушыла са Смаргоні. Тэмай пілігрымкі былі абраны сакрамэнты. У першы дзень пілігрымы разважалі над сакрамэнтам хросту. «Езус патрабуе ад нас радыкальнасці — Ён кажа нам пакінуць усё, што не дапамагае трапіць у неба, — адзначыў падчас канферэнцыі кс. Віталій Крывіцкі SDB. — Падчас Хросту мы атрымліваем Божую міласць, і толькі з яе дапамогай можам трапіць у неба». Таццяна Ісакава |