|
Шаноўныя cвятары, кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!
У межах падрыхтоўкі да юбілею 200-годдзя з дня нараджэння святога Яна Боска – апекуна і настаўніка моладзі – ва ўсім свеце адбываецца перэгрынацыя яго рэліквій па парафіях, дзе працуюць салезіяне.
25 жніўня 2013 года рэліквіі святога прыбудуць у Беларусь і распачнуць перэгрынацыю ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Гэта вельмі важная падзея для ўсяго Касцёла ў Беларусі, асабліва для моладзі, выхаванню якой прысвяціў усё сваё жыццё кс. Ян Боска. Сваім дэвізам: “Дай мне душы а іншае вазьмі сабе” ён імкнуўся выхоўваць маладых людзей у XIX cтагоддзі, падчас тэхнічнай рэвалюцыі і адначасова праяўлення сацыяльнай несправядлівасці з усімі яе негатыўнымі наступствамі, добрымі хрысціянамі і сумленнымі грамадзянамі. Яго дэвіз вельмі акутуальны і ў наш час, калі моладзь асабліва паддаецца ўплыву секулярызму і матэрыяльнага атэізму.
Перэгрынацыя рэліквій – гэта падзея, якая дапамагае лепш асэнсаваць духоўнасць і вучэнне святога. Ад усяго сэрца запрашаю святароў, дыяканаў, кансэкраваных асобащ і ўсіх вернікаў, асабліва моладзь Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прыняць актыўны ўдзел у набажэнствах з нагоды перэгрынацыі рэліквій св. Яна Боска. Праграма перэгрынацыі наступная:
Нядзеля, 25 жніўня
11.00 – вітанне рэліквій у мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і ўрачыстая св. Імша; 13.00 – урачыстая св. Імша; 14.30 – прыватнае ўшанаванне рэліквій; 16.30 – развітанне і ад’езд рэліквій у салезіянскую парафію Св. Яна Хрысціцеля (Мінск, м-н Серабранка); 17.30 – прывітанне рэліквій і ўрачыстая св. Імша; 20.00 – моладзевая праграма і начное малітоўнае чуванне каля рэліквій.
Панядзелак, 26 жніўня
08.00 – св. Імша; 09.00 – прыватнае ўшанаванне рэліквій; 16.00 – св. Імша на развітанне з рэліквіямі і іх ад’езд у парафію Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах; 18.00 – прывітанне рэліквій і ўрачыстая св. Імша; 20.00 – прыватнае ўшанаванне рэліквій; 21.00 – начное малітоўнае чуванне каля рэліквій.
Аўторак, 27 жніўня
08.00 – св. Імша на развітанне з рэліквіямі і іх ад’езд у парафію св. Міхала Арханёла ў в. Багданава; 11.30 – прывітанне рэліквій і ўрачыстая св. Імша, прыватнае ўшанаванне рэліквій; 14.00 – развітанне і ад’езд рэліквій у парафію Свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў в. Баруны (Гродзенская дыяцэзія).
Выказваю надзею, што перэгрынацыя рэліквій св. Яна Боска ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прынясе багаты духоўны плён, а ён, як вялікі святы выхавацель, выпрасіць нам у Бога шматлікія ласкі на далейшыя гады нашага жыцця і служэння Касцёлу і Бацькаўшчыне.
Салезіянаў, як арганізатараў гэтай перэгрынацыі, і ўсіх, хто прыме ў ёй удзел, давяраю апецы св. Яна Боска і ад усяго сэрца благаслаўляю.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Мінск, 10 жніўня 2013 г.
P.S. Глыбокапаважаныя святары няхай прачытаюць гэтае паведамленне вернікам у нядзелю 18 жніўня 2013 г.
|