24-28 сакавіка адбыліся фармацыйныя сустрэчы Літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Удзел у іх прынялі 135 міністрантаў разам са сваімі душпастырамі з парафій Вілейкі, Свіры, Краснага, Нарачы, Будслава, Даўгінава, Крывічава, Маладзечна, Івянца, Нясвіжа, Налібок, Дзераўной, Фаніпаля, Лагойска, Дзяржынска, мінскіх парафій Св. Сымона і св. Алены, архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, Св. Яна Хрысціцеля, Святога Духа; парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Горках, магілёўскіх парафій Святога Антонія, Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава.
У межах сустрэчы закраналіся тэмы, звязаныя з перажываннем Вялікага посту. Удзельнікі засяродзіліся на значэнні і міністранцкім служэнні падчас Святога Пасхальнага Трыдууму.
Гэтыя фармацыйныя сустрэчы маюць таксама рэкрэацыйны характар, даючы магчымасць пазнаёміцца з новымі ўдзельнікамі і сустрэцца з сябрамі.
Паводле ministrant.by
(AG) Фота ministrant.by
|