| У Мінску прайшла фармацыйная сустрэча для салезіянскіх аніматараў |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 01.04.2014 10:10 |
|
Кіруючыся думкай, што немагчыма навучыцца любіць і служыць па-сапраўднаму, калі не будзеш прыгадваць вобраз Езуса – богачалавека, які стаў з людзьмі на адзін узровень, каб іх адкупіць, аніматары падчас першай канференцыі, якую праводзіў кс. Іван Огар SDB, паспрабавалі саставіць фотаробат Езуса, Бога і чалавека адначасова. Да прысутных даносілася думка, што Езус не цураецца простых чалавечых пачуццяў – Ён плача над труной Лазара, спачувае ўдаве ці пракажонаму; Езус выступае супраць усялякага падзялення, хоча дастукацца да кожнага, і часам дзеля гэтага пераварочвае шкалу вартасцяў асобнага чалавека, выкрывае рэлігійную крывадушнасць і пытаецца: “А вы за каго прымаеце Мяне?” Паводле serebranka.sdb.by (AG) ![]()
![]() Фота serebranka.sdb.by |


29-30 сакавіка ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля праходзіла фармацыйная сустрэча для салезіянскіх аніматараў. Маладыя людзі, якія імкнуцца служыць іншым, асабліва дзецям і моладзі, мелі добрую магчымасць атрымаць некаторыя парады, з дапамогай якіх іх служэнне можа прыносіць больш плёныя вынікі.

для друку