«Крыж Хрыста — школа любові»: велікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў мінскім Кальварыйскім касцёле |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
02.04.2014 10:12 |
28-30 сакавіка ў мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Правёў іх ксёндз Андрэй Яркавец, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Красным. У першы дзень разважанні рэкалекцыяніста былі скіраваны да Крыжа Хрыста. Ставілася пытанне, ці жадаюць вернікі ўважліва прыгледзецца да крыжа ўласнага жыцця. Па словах святара, пры нараканнях на лёс, недаверу да моцы малітвы злы дух пачынае накіроўваць думкі чалавека ў процілеглы бок. Рэкалекцыяніст падкрэсліў, што слова "вернік" у першых хрысціян азначала "паслухмяны Богу", сучасны ж чалавек жадае "карэктаваць" Яго волю. У якасці пацвярджэння святар прывёў шматлікія прыклады з жыцця, падсумаваўшы, што пераадоленне ўласнай ганарыстасці, шчырая малітва, бязмежны давер Богу, паклаўшыся на Яго бясконцую мудрасць і любоў, прынясе спакой душы. |
Фотарэпартаж |