Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбылася сустрэча моладзі Магілёўшчыны
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
09.04.2014 12:33

Перад велікоднымі святамі 5 красавіка ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбылася сустрэча моладзі Магілёўшчыны пад дэвізам “Маліцеся і чувайце”.

“Чуваць – гэта змагацца з санлівасцю. Вельмі часта наша духоўнае жыццё мае сімптомы стомленасці, прызвычаення і рутыны, і вынікам гэтага з’яўляецца тое, што наша душа паволі засынае”, - адзначаюць арганізатары. Кінаканферэнцыя і праца ў групах мелі на мэце паказаць моладзі, як гэта адбываецца з розумам, воляй, сэрцам і сумленнем, калі не ведаць навукі Хрыста; паказаць, што не дастаткова ведаць пра Хрыста, але трэба прыняць Яго сэрцам, значыць сваім жыццём.

Наступнай часткай сустрэчы былі новыя знаёмствы за супольным сталом.

Гадзіну Божай міласэрнасці ўдзельнікі пачалі разважаннем Крыжовага шляху, які падрыхтавала моладзь з Бабруйска. Разважанне давала магчымасць дакрануцца да сэнсу цярпення і прысутнасці Бога ў кожным моманце жыццёвага шляху.

Разам са святой Тэрэзай ад Дзіцятка Езус моладзь малілася Вяночак да Божай міласэрнасці і вучылася ад яе, што толькі любоў надае ўсяму сэнс.

Напрыканцы сустрэчы на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту да маладых вернікаў далучылася супольнасць Трэцяга дамініканскага ордэну. Праз спеў і разважанне Божага слова прысутныя імкнуліся ажывіць малітвай сэрца, волю, розум і сумленне.

Цэнтрам сустрэчы была Эўхарыстыя, якую цэлебраваў а. Раман Шульц ОР. Айцец Віталій Чабатар CMF у гаміліі падкрэсліў, што Касцёл перажывае Год малітвы і што толькі яна з’яўляецца гарантыяй ад духоўнага сну.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.