Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Нарачы адбылася Імша-падзяка за кананізацыю Папы Яна Паўла ІІ
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
05.05.2014 16:42

4 мая ў парафіі Святога Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліў Імшу-падзяку за кананізацыю Папы Яна Паўла ІІ. Кананізацыя адбылася 27 красавіка ў Ватыкане.

У межах падрыхтоўкі да кананізацыі Вялікага Папы ў парафіі прайшоў конкурс малюнкаў для дзяцей “Як малы, так і вялікі можа быць святым”. У бібліятэцы была арганізавана выстава кніг Яна Паўла ІІ.

Непасрэдна перад кананізацыяй быў праведзены Трыдуум з благаслаўлёным Янам Паўлам ІІ, падчас якога вернікі разважалі над духоўнай спадчынай Вялікага Папы і роляй прыкладу Яна Паўла ІІ у жыцці нарачанцаў. Трыдуум праходзіў з 24 па 26 красавіка. Тэмамі кожнага дня Трыдууму было: “Гісторыя святарскага паклікання” (разважанні над вытрымкамі з кнігі Яна Паўла ІІ “Дар і таямніца”), “Калі хочаш знайсці крыніцу, мусіш ісці пад гару супраць плыні...” (знаёмства з паэтычнай спадчынай Яна Паўла ІІ ), “Я вучуся ў Яго” (моладзь нарачанскай парафіі пра ролю прыкладу Яна Паўла ІІ у сваім жыцці).

4 мая святкаванне пачалося ў Нарачы раніцай на прыкасцёльным пляцы дэгустацыяй кулінарных вырабаў мясцовых гаспадынь. Адбыўся таксама конкурс выпечкі “папскіх крэмавых пірожных”. З канцэртам выступіў фальклорны калектыў “Паазер’е”.

Затым адбылася ўрачыстая Імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. На заканчэнне Эўхарыстыі Апостальскі Нунцый узнагародзіў пераможцаў конкурсу малюнкаў для дзяцей “Як малы, так і вялікі можа быць святым” і пераможцаў конкурсу выпечкі “папскіх пірожных”.

Паводле naracz.na.bу

(AG)

 
 
 
 
 

 
Фота naracz.na.bу
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.