У моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску прайшоў турнір па мікра-футболе |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
12.05.2014 11:14 |
10 мая ў каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску адбыўся турнір св. Дамініка Савіо па мікра-футболе сярод юнакоў ва ўзросце 12-15 гадоў. У турніры прынялі ўдзел прадстаўнікі каманд парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, парафіі Беззаганнага Зачацця Маці Божай у Мінску, парафіі Св. Андрэя Баболі ў Полацку і гаспадары поля – парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.
Турнір пачаўся а 10-й гадзіне Імшой, падчас якой гульцы прасілі Бога аб благаслаўленні на час спаборніцтваў.
Галоўным арбітрам спаборніцтваў стаў Інспектарыяльны дэлегат кс. Віктар Гайдукевіч SDB.
6-е месца заняла парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, 5-е - парафія Беззаганнага Зачацця Маці Божай у Мінску, 4-е - парафія Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, 3-е - парафія Св. Андрэя Баболі ў Полацку, 2-е - парафія Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах. На першым месцы - парафія Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.
Паводле sdb.by
Фота sdb.by
|