Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Касцюковічах прайшла сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Магілёўскага дэканату
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
17.05.2014 18:05
Сустрэчу святароў і кансэкраваных асобаў Магілёўскага дэканату, якая 15 мая прайшла ў парафіі Святой Тройцы ў Касцюковічах,  узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Канферэнцыю да ўдзельнікаў сустрэчы прамовіў а. Гжэгаж Ксёнжэк SP, душпастыр  Чавускай парафіі. Святар засяродзіў увагу прысутных на змесце Апостальскай адгартацыі Папы Францішка Evangelii Gaudium.

«Новая евангелізацыя – гэта метад абвяшчэння Евангелля з новай моцай, якая нараджаецца з асабістай сустрэчы з Хрыстом Уваскрослым. Больш таго, гэта таксама абвяшчэнне перадусім керыгмы  Езуса памерлага, уваскрослага, праслаўленага як адзінага Збавіцеля, Пана і Месіі пры дапамозе новых сродкаў прамаўлення»,  – зазначыў а. Гжэгаж. 

«Апостальская адгартацыя поўнасцю абапіраецца на асабістым досведзе Папы Францішка ў галіне новай евангелізацыі, і таму Папа перадусім заклікае нас, каб мы не баяліся эмоцый, прамаўлялі з сэрца да сэрца. Толькі так мы будзем пачутыя ў сучасным свеце»,  заключыў святар.

Затым адбылая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта і маёвае набажэнства, якое правёў дэкан кс. Павел Шылак.  

Святую Імшу узначаліў біскуп Юрый, які таксама прамовіў гамілію, у якой узгадаў пра хрысціянаў першых часоў і пра сведчанне іх веры.

«Мы таксама ў 21 стагоддзі пакліканыя быць сведкамі ўваскрослага Хрыста»,  заклікаў біскуп Юрый Касабуцкі.
 
На сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў былі таксама абмеркаваны пытанні аб далучэнні ўспаміну Найсвяцейшай Дзевы Марыі – Маці Касцёла да літургічнага календара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і аб стварэнні асобнага ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай у календары Каталіцкага Касцёла ў Беларусі 
Паводле mohylev-katolik.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.