Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Памяць пра гэты дзень застанецца на ўсе жыццё: першая Камунія ў мінскай парафіі Хрыста Збаўцы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
19.05.2014 14:18
18 мая ў першы раз у парафіі Хрыста Збаўцы ў Мінску адбылася першая святая Камунія, якую прынялі чацвёра дзяцей.
 
Дзеці доўга чакалі гэтага моманту і адказна рыхтаваліся да асаблівай падзеі ў сваім жыцці.
 
На пачатку ўрачыстасці кс. Юрый Санько нагадаў, што поўны ўдзел у святой Імшы здзяйсняецца праз прыняцце cвятой Камуніі і заахвоціў усіх выказаць удзячнасць Пану Езусу за гэты дар. На святой Імшы дзеці падчас адмысловай малітвы выракліся зла і вызналі веру ў Бога, а таксама паабяцалі захоўваць і верна вызнаваць сваю веру.
 
Яны прынеслі да алтара свае дары: свечку і соль, кветкі, сэрца з імёнамі і тэкстам вызнання веры, хлеб і вінаград. Разам з гэтымі дарамі ахвяравалі Езусу і свае радасць, любоў, цярпенне і цяжкасці штодзённага жыцця.
 
Перад прыняццем першай Камуніі, у прысутнасці ўсіх сабраных, дзеці выказалі Пану Езусу моцнае жаданне прыняць Яго ў сваё сэрца. А затым настала доўгачаканая хвіліна, калі Езус з любоўю і ласкай прыйшоў да кожнага ў Эўхарыстыі.
 
Напрыканцы святой Імшы дзеці разам з бацькамі падзякавалі пробашчу кс. Юрыю Санько і катэхетцы Маргарыце Салынскай за іх працу, за цярплівасць і адданасць.
 
На памяць аб урачыстасці дзеці атрымалі пасведчанні, ружанцы і медальёны з выявай Маці Божай. 
 
Пасля благаслаўлення дзеці падышлі да алтара і ўзялі хлеб, каб занесці яго ў свае сем’і і там разам з роднымі і блізкімі падзяліць, як сімвал той вялікай радасці, якую яны атрымалі ў сэрцы праз прыняцце Пана Езуса ў святой Камуніі. 
 
Маргарыта Салынская
 
 
 
 
 
Фота Сяргея Раюнца
 
 
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.