У свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася парафіяльная ўрачыстасць у Фашчаўцы |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
02.06.2014 12:11 |
31 мая, у свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, у апошні дзень маёвага набажэнства, у вёсцы Фашчаўка Магілёўскага дэканату святкавалі парафіяльную ўрачыстасць. Імшу ўзначаліў дэкан Магілёўскага дэканату кс. Павел Шылак, Божае Слова да вернікаў наблізіў адміністратар парафіі ў Горках кс. Андрэй Кеўліч.
На парафіяльную ўрачыстасць сабраліся большасць святароў Магілёўскага дэканату і шмат вернікаў з навакольных парафій - Шклова, Княжыц, Горак, Магілёва.
Удзельнікі Імшы маліліся праз заступніцтва Божай Маці, каб, як і ў мінулыя часы, у гэтым месцы ўзносілася хвала Богу ад шматлікіх вернікаў, якія збіраліся ў велічнай святыні, ад якой зараз не засталося нават фундамента. Супольная малітва стала сведчаннем жывой і ўзрастаючай веры на ўсходніх землях Беларусі. (AG)
|
Фотарэпартаж |