У Мінску новыя катэхеты і сямейныя кансультанты атрымалі дыпломы аб заканчэнні навучання |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
22.06.2014 04:53 |
21 чэрвеня ў Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі выпускнікам “Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля”, а таксама “Школы Сямейнага Жыцця Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі” былі выдадзены дыпломы аб заканчэнні навучальных устаноў. Выпускнікі атрымалі дыпломы з рук арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які ў сваім зваротным слове падкрэсліў значэнне тых ведаў, якія яны атрымалі падчас навучання для для Беларусі і яе жыхароў увогуле. Самі ж выпускнікі пра вучобу і тое, што яна дала асабіста для іх, адзначаюць наступнае: Марына Манкувене, г.Заслаўе: “Па-першае, вучоба ў каледжы мела значэнне таму, што зараз мы можам удзельнічаць у Апостальстве. Па-другое, мы тут сустрэлі, як сярод выкладчыкаў, так і навучэнцаў, людзей, з якімі пасябравалі і плануем працягнуць сяброўства надалей. Таксама хачу дадаць пра сябе асабіста. Да таго, як пайсці сюды вучыцца, я думала, што “Біблія” – гэта кніга, якую чытаюць бабулі і дзядулі. А зараз яна стала маёй любімай кнігай. Кс. Аляксандр Фаміных не адзін раз казаў, што ён фанат “Бібліі” і чытае яе па некалькі разоў на дзень. Адпаведна, гэту любоў да “Бібліі” святар-выкладчык прывіў і нам. І для нас яна стала найлепшым сябрам па жыцці. І яшчэ, як я адчуваю, я стала іншым чалавекам. Каледж мяне змяніў у лепшы бок”. r Вольга Бібік, агр. Ждановічы: “Восем год назад я адчула Божае перамяненне са мною. Я прыйшла на заняткі ў каледж, бо адчувала, што хачу больш ведаць, а ў дзяцінстве такіх ведаў было вельмі мала. І кожны дзень, калі я хадзіла на заняткі, быў для мяне як малітва. Калі я вярталася дадому я дзякавала Богу, што атрымала не толькі веды, але і духоўную падтрымку”. r
“Для мяне гэта вучоба была як выхаванне самой сябе. Я даведалася пра шматлікія рэчы, якіх не ведала раней і нават пра якія не думала. Калі я паступала, то вельмі хацела быць катэхеткай. Гэта была асноўная мэта, дзеля якой і прыйшла, не ведаючы, што атрымаю так шмат”. r Ірына Малочка, г. Віцебск: “Падчас навучання ў “Школе Сямейнага Жыцця” для мяне адкрылася новае адчуванне свету, нібыта новая рэчаіснасць і, магчыма, некаторыя праблемы, якія хвалявалі раней, адышлі на другі план. Падчас навучання прыйшло разуменне таго, што трэба па-іншаму цаніць чалавека, удзяляць больш увагі адносінам з людзьмі, якіх любіш і якія для цябе з’яўляюцца каштоўнымі”. |
Фотарэпартаж |