Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адсвяткавалі ўрачыстасць свайго апекуна |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
23.06.2014 15:38 |
![]() «Ці не саромеецеся вы сваёй веры?» — спытаўся падчас гаміліі кс. Аляксандр. Святар распавёў пра прыклад сапраўднага хрысціяніна — св. Яна Хрысціцеля — і заклікаў парафіянаў быць мужнымі вызнаўцамі Хрыста, якія гатовыя аддаць жыццё за Яго. Працягвалася святкаванне ў Моладзевым цэнтры імя св. Яна Боска. Усіх чакалі вясёлыя гульні, танцы, сюрпрызы і прысмакі, падрыхтаваныя аніматарамі, салезіянамі-супрацоўнікамі, суполкамі «Адкрытыя сэрцы», «СМС» (Суполка маладых сем’яў) і ўсёй парафіяльнай супольнасцю. Пасля супольнай малітвы дзеці, моладзь і нават старэйшыя парафіяне паспрабавалі свае сілы ў розных конкурсах: «Логіка», «Бой падушкамі», «Хвасты» і іншых. За ўдзел ва ўсіх конкурсах яны мелі магчымасць атрымаць латарэйны білет. Галоўным прызам латарэі было месца ў аўтобуснай пілігрымцы ў Будслаў. Супольная падрыхтоўка да ўрачыстасці, супольная сутрэча з Хрыстом вакол алтара і вясёлая праграма зрабілі сваю справу – вера ўзбагачана, добры настрой створаны і падмацаваны сямейны дух парафіі. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.