Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Свіры прайшла прыміцыйная Імша кс. Юзафа Сярпейкі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
01.07.2014 14:03 |
29 чэрвеня ў парафіі Святога Мікалая біскупа ў г.п. Свір адбылася прыміцыйная імша кс. Юзафа Сярпейкі.
Парафія з радасцю святкавала гэтую ўрачыстую падзею -- дыякан Юзаф на працягу года праходзіў тут дыяканскую практыку. За гэты час ён стаў па-сапраўднаму блізкі для парафіянаў, а асабліва для моладзі і дзяцей. У часе прыміцыйнай святой імшы ксёндз Юзаф прыняў у міністранты самых малодшых кандыдатаў, яны атрымалі комжы і склалі міністранцкую прысягу. С. Людвіка Суравікіна |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.