Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
З надзеяй на дабро: матэрыяльная дапамога сем’ям з хворымі дзецьмі ў Лідзе
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
01.07.2014 18:34
Рабіць дабро, страраць добрае, займацца дабрачыннасцю — часам мы чакаем такіх дзеянняў ад багатых людзей, буйных арганізацый і фондаў. Але жыццё поўніцца прыкладамі таго, як дапамагаюць і звычайныя людзі, якія не маюць вялікіх грошаў. Канечне, не па-аднаму і не заўсёды шматмільённымі сумамі. Але ж і кропля камень точыць.

У Лідзе ў краме «Родны кут» адчынілася каталіцкая лаўка імя Святога Яна Паўла ІІ, яе адкрыццё адбылося ў маі. Было вырашана, што  атрыманыя ад продажу тавараў сродкі, будуць перададзены лідчанам, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Першая рука дапамогі была працягнута сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды.

15 хлопчыкаў і дзяўчынак рознага ўзросту. 15 падапечных Лідскага раённага аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд», якія з’яўляюцца і выхаванцамі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі. 15 розных лёсаў, і адно на ўсіх гора — дыягназ, з якім вымушаныя жыць самі дзеці, іх бацькі. Як не зламацца пад цяжкасцямі і годна вытрымаць гэтыя выпрабаванні? На гэтыя і шматлікія іншыя хвалюючыя пытанні «Як?», «Чаму?», «Навошта?» і «Для чаго?» пастараўся адказаць ксёндз Юрый Беганскі, які прапаведвае ў шпітальнай капліцы імя Маці Божай з Люрда.

Чэрпаць сілы для выхавання хворага дзіцяці ён параіў у малітве. У знак падтрымкі і шчырай веры, што гэта дапаможа, разам з бацькамі памаліўся аб здароўі да Маці Божай з Люрду, заступніцы ўсіх хворых.

Кожнаму дзіцяці-інваліду ксёндз Юрый Беганскі павесіў на шыю ланцужок з крыжыкам, якія асвяціў на вачах у прысутных.

Вікторыя Русілевіч, (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.