Урачыстасці па аднаўленнi Кальварыі пройдуць у Мядзелі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
10.07.2014 14:05 |
14 верасня 2014 г. у 11.00 адбудзецца ўрачыстае асвячэнне Кальварыі, якое здзейсніць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Першыя звесткі пра Кальварыю ў Мядзелі датуюцца XVIII стагоддзем. Гэта адзіная гістарычная Кальварыя, якая дзейнічае па сённяшні дзень у Беларусі. Стагоддзі не пашкадавалі гэтае святое месца. Хоць ад велічных і прыгожых капліц засталіся толькі рэшткі падмуркаў і муроў, у памяці вернікаў яна існуе і дзейнічае па сённяшні дзень. Павел Леліто OCD |