У мінскай парафіі Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана і Маці Божай Шкаплернай адзначылі парафіяльную ўрачыстасць |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
17.07.2014 11:04 |
16 ліпеня, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль, мінская парафія Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана і Маці Божай Шкаплернай святкавала сваю ўрачыстасць. У гэты дзень парафіяльную ўрачыстасць адзначаюць у святынях, прысвечаных Маці Божай Шкаплернай, а таксама там, дзе служаць кармэліты босыя. У капліцы па вул. Герасіменкі ў Мінску сабралося каля 300 вернікаў, каб прыняць удзел у вячэрняй Эўхарыстыі. Урачыстую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. |
Фотарэпартаж |