Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Івянцы адкрылася V Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
17.07.2014 11:46

16 ліпеня 2014 г. у Івянцы адбылося адкрыццё V Парафіяды дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Прадставіць свае каманды прыехала ў гэтым годзе каля 150 удзельнікаў з розных куткоў архідыяцэзіі.

Парафіяда пачалася ўрачыстай Імшой, якую ўзначаліў кс. Юрый Санько. У гаміліі святар нагадаў пра сэнс парафіяды, звяртаючы ўвагу на вартасці, якія кожны чалавек павінен развіваць у сваім жыцці, – малітву, культуру і спорт.

Сваё слова да ўдзельнікаў парафіяды скіраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Пасля жараб’ёўкі кожная з каманд мела магчымасць прадставіцца і крыху распавесці пра сваю парафію. Як зазначыў кс. Юрый Санько, прыемна назіраць за тым, як “растуць і развіваюцца” ўдзельнікі парафіяды: тыя, хто 5 гадоў таму прыязджаў на яе, каб прыняць удзел, сёння ўжо сам рыхтуе новае пакаленне дзяцей да спаборніцтваў.

Радаснае перажыванне ўрачыстага адкрыцця парафіяды дапоўніла цырымонія прынясення Агню парафіяды, які будзе гарэць на працягу спаборніцтваў, і знамянальны салют.

Кс. Міхал Бубен, AG

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.