Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каманда з Дзераўной стала пераможцам V Парафіяды Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
21.07.2014 10:49 |
19 ліпеня ў Івянцы завяршылася V Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Пасля падвядзення вынікаў лепшыя ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі ўзнагароды. У апошні дзень парафіяды удзельнікі выяўлялі лепшых у конкурсе рэлігійных ведаў, а таксама ў паласе перашкод, якую арганізавалі скаўты. Пасля паласы перашкод адбыўся конкурс беларускай рэлігійнай песні. Святкаванне закрыцця парафіяды распачалося вечарам, калі ў Івянец з Баранавіч прыехаў гурт «Адзіныя ў Духу», а пасля канцэрта івянецкае неба асвяцілі выбухі салюту. Яшчэ адной важнай часткай закрыцця парафіяды стаў прыезд дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага. Біскуп узначаліў святую Імшу, напрыканцы якой прайшоў «пасвячэнне ва ўдзельнікі» парафіяды, атрымаўшы ўсе знакі адрознення: майку, кепку і бэйдж уздельніка. Пасля Імшы адбылося ўзнагароджанне каманд. І месца атрымала каманда парафіі Унебаўзяцца Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзераўной. На наступны год гэтая каманда будзе прадстаўляць Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію на парафіядзе ў Польшчы. ІІ месца ў каманды з Івянца (парафія Св. Міхала Арханёла), ІІІ месца ў моладзі з Беразінскага (парафія Божага Цела). Трэба адзначыць, што ўдзельнікі парафіяды сталі сапраўднай сям’ёй. Напрыканцы было шмат слоў падзякі арганізатарам, якія адзначылі, што парафіяда стала не проста месцам спаборніцтваў, але і месцам для новых знаёмстваў. Кантакты ўдзельнікаў у многім папоўніліся, а гэта значыць, што несці Евангелле ў сучасны свет стане крыху лягчэй. Ганна Журко |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.