Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Свіры адзначылі «зажынкі» |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
22.07.2014 17:46 |
Што такое «дажынкі» — ведаюць усе. А як у беларускіх вёсках распачынаецца жніво — ведаюць адзінкі. Абрад зажынак на свірскай зямлі прыгадаў і распачаў музычны калектыў Свірскага раённага дома культуры.
Традыцыйна зажынкі пачыналіся супольнай малітвай. Потым удзельнікі абраду зжыналі першае жыта. Да жніва гаспадыні павінны былі навесці парадак у гаспадарцы: чысцілі ў хаце, прыбіралі падворак і гумно, мылі адзенне. Ідучы на поле, гаспадары бралі з сабою хлеб, асвечаныя соль і ваду. Перад зрэзваннем першых каласоў чыталі малітву, потым клалі хлеб з соллю на зямлю альбо камень. Сёння на Свіршчыне таксама распачаліся зажынкі. Пасля прывітання прысутных старшыні Мядзельскага райвыканкама былі акропленыя камбайнеры, а таксама іх тэхніка і поле жніва. Кс. Юзаф Сярпейка разам з прысутнымі маліўся аб добрым надвор’і і ўраджаі. Пажадаўшы працаўнікам шмат вытрымкі і добрасумленнасці, святар благаславіў іх на працу. Сімвалічна жнеі зжалі першыя снапы і перадалі прысутным гаспадарам саўгасаў. Кс. Багуслаў Маджэеўскі |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.