Напрыканцы візіту на Мальту Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з сем'ямі мігрантаў |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
23.07.2014 11:14 |
У межах візіту на Мальту 21 ліпеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч наведаў некалькі касцёлаў на востраве Гоза на Мальце, меў сяброўскую сустрэчу з біскупам дыяцэзіі Гоза Марыё Грэч, а таксама сустрэўся з сем'ямі мігрантаў. Вечарам Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у касцёле св. Маргарыты з Антыёхіі цэлебраваў святую Імшу для мігрантаў. Падчас Імшы быў удзелены сакрамэнт хросту для дзіцяці мігрантаў. Двое дзяцей мігрантаў прынялі першую Святую Камунію.
У гаміліі біскуп распавёў аб тым, што міграцыя з’яўляецца адным з найбольш актуальных выклікаў сучаснасці і Каталіцкі Касцёл не стаіць з боку ад гэтай праблемы, але прымае актыўны ўдзел у яе вырашэнні. Мігранты патрабуюць як матэрыяльнай, так і духоўнай дапамогі, а Касцёл павінен ім гэта забяспечыць. Мігранты таксама могуць адыграць вялікую ролю ў працэсе новай евангелізацыі праз евангельскае сведчанне ў сэкулярызаваных грамадствах. 22 ліпеня па дарозе ў аэрапорт у горад Рабат іерарх наведаў грот св. Апостала Паўла і там памаліўся. На гэтым візіт арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Мальту завяршыўся. (KNR) |
Фотарэпартаж |