Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кавярня «У францішканаў» у Івянцы адчынілася месяц таму, а ўжо папулярная ў моладзі з усёй Беларусі (+фота)
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.07.2014 02:42

Каля касцёла ў Івянцы прыкладна месяц таму на ўрачыстасць св. Антонія Падуанскага адчынілася кавярня пад назвай «У францішканаў», у якой адным з першых, хто выпіў кубак кавы, быў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. З яго лёгкай рукі кавярня стала месцам, дзе ўвечары з 16.00 да 21.00 збіраецца івянецкая моладзь, а з 25 па 27 ліпеня ўдзельнікі сёлетняй малітоўнай сустрэчы.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч таксама наведаў кавярню, па дарозе да яе пажартаваўшы, што ідзе выконваць адзін з абавязкаў біскупа. Пра гэтыя абавязкі калісьці таксама з жартам распавёў іерарху на той момант дапаможны біскуп Беластоцкай архідыяцэзіі Азароўскі, і паводле гэтага першы абавязак заключаецца ў тым, што біскуп павінен размаўляць на ўсе тэмы, другі — фатаграфавацца, а трэці — есці салодкае; апошні якраз можна было споўніць «У францішканаў».

Пробашч івянецкай парафіі айцец Лех Баханэк OFMConv, распавядаючы пра адкрыццё кавярні, адзначыў, што гэта толькі пачатак іншага праекту — будаўніцтва святліцы для падлеткаў, якія часам  не ведаюць, чым сябе заняць.

Святліца будзе побач, а на другім паверсе над кавярняй плануецца памяшканне для дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”.  У ім будзе ўся гуманітарная дапамога з-за мяжы, а таксама рэчы, якія прыносяць самі парафіяне.

У кавярні збіраецца не толькі моладзь, бо сюды прыйшлося даспадобы заходзіць пасля нядзельных Імшаў і сталым івянецкім парафіянам.

Айцец Лех Баханэк адзначае, што для яго вельмі важны «жывы Касцёл», а не будынак. І гэтая кавярня - месца, куды можна прыйсці, каб у прыгожых сценах, аздабленнем якіх, дарэчы, займаўся сам пробашч, не проста выпіць кубак гарбаты, але і паслухаць, напрыклад, хрысціянскую музыку. Увечары 25 ліпеня 2014 г. там граў “Пілігрымскі хіт”.


Па словах а. Леха Баханэка, гэтая кавярня можа быць месцам як паэтычных, так і музычных вечароў.

Інтэр’ер кавярні апраўдвае сваю назву: на сцяне ў ёй вісіць францішканскі крыж, а "зялёнае святло" на ўваход маюць улюбёнцы святога Францішка, у выпадку Івянца - лабрадор айца Леха Баханэка.

Аксана Ючкавіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.