Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
01.08.2014 12:07 |
1 жніўня 2014 г. стала вядома пра новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
1. Ксёндз Дзмітрый Пухальскі прызначаны канцлерам курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
2. Ксёндз Дзмітрый Пухальскі прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Хрыста Збаўцы і Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску дэканата Мінск-Усход Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
3. Ксёндз Юрый Быкаў прызначаны дэканам Магілёўскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі тэрмінам на пяць гадоў.
4. Ксяндзу Юрыю Быкаву даручана душпастырская апека над парафіяй Найсвяцейшай Панны Марыі Бялыніцкай у Бялынічах Магілёўскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
5. Ксёндз Андрэй Яркавец прызначаны дэканам Бабруйскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі тэрмінам на пяць гадоў.
6. Ксяндзу Андрэю Яркаўцу даручана душпастырская апека над парафіяй Найсвяцейшай Панны Марыі Фацімскай у Клічаве Бабруйскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
7. Ксёндз прэлат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі прызначаны дэканам Маладзечанскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі тэрмінам на пяць гадоў.
8. Ксёндз Іосіф Сярпейка прызначаны вікарыем парафіі Святога Юзафа ў Рубяжэвічах Стаўбцоўскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
9. Ксёндз Раман Суша прызначаны вікарыем парафіі Святога Сымона і святой Алены ў Мінску дэканата Мінск-Захад Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
10. Ксёндз Міхал Бубен прызначаны вікарыем парафіі Святога Юзафа ў Маладзечне Маладзечанскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
11. Ксёндз Андрэй Калядка прызначаны вікарыем парафіі Божага Цела ў Нясвіжы Нясвіжскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
12. Ксёндз Яўген Эйсмант SAC прызначаны вікарыем парафіі Святога Андрэя Апостала і святога Леапольда Багдана Мандзіча ў Мінску дэканата Мінск-Усход Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
13. Дыякан Мікалай Гракаў скіраваны на дыяканскую практыку ў парафію Святога Мікалая ў Свіры Мядзельскага дэканата Мінска-Магілёўскай aрхідыяцэзіі.
14. Дыякан Віталій Стрыга скіраваны на дыяканскую практыку ў парафію Спаслання Святога Духа ў Барысаве Барысаўскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
15. Семінарыст Іван Дземядзенка скіраваны на практыку ў парафію Святой Тройцы ў Касцюковічах Магілёўскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
16. Семінарыст Аляксей Пілевіч скіраваны на практыку ў архікатэдральную парафію Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску дэканата Мінск-Захад Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.